Уладзімер Зіноўскі
Уладзімер Зіноўскі | ||||
Міністар эканомікі | ||||
---|---|---|---|---|
27 сьнежня 2014 — 18 жніўня 2018 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў | |||
Папярэднік: | Мікалай Снапкоў | |||
Наступнік: | Зьміцер Круты | |||
Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь | ||||
2 сьнежня 1998 — 27 сьнежня 2014 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч | |||
Папярэднік: | Уладзімер Нічыпаровіч | |||
Наступнік: | Іна Мядзьведзева | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
19 лістапада 1955 (68 гадоў) мястэчка Ялізава, Асіпавіцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР | |||
Грамадзкае аб’яднаньне: | Камуністычны саюз моладзі Беларусі (1977—1981) | |||
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1978), Акадэмія кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь (1993) | |||
Узнагароды: |
|
Уладзі́мер Іва́навіч Зіно́ўскі (1955; г.п. Ялізава Асіпавіцкага раёну, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Экс-міністар эканомікі Беларусі (2014-2018).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1981—1986 гадох — старшы інжынэр Галоўнай управы вылічальнай працы Цэнтральнай статыстычнай управы (ЦСУ) Беларускай ССР, старшы, вядучы эканаміст управы статыстыкі прамысловасьці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР (затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы). У 1986—1989 гг. — намесьнік начальніка Статыстычнай управы Менскай вобласьці, намесьнік начальніка Менскай абласной управы статыстыкі. У 1989—1992 гг. — у Савеце міністраў: старшы рэфэрэнт сэктару эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых плянаў эканамічнага аддзелу, вядучы спэцыяліст эканамічнага аддзелу, вядучы спэцыяліст управы эканомікі і зьнешніх сувязяў, вядучы спэцыяліст управы эканомікі, галоўны спэцыяліст сэктару прагназаваньня і аналізу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця ўправы эканомікі Кіраўніцтва справамі Савету міністраў. У 1992—1998 гг. — першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу (затым — міністра статыстыкі і аналізу)[1].
З кастрычніка 2008 г. — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь (са сьнежня 1998 г. — міністар статыстыкі і аналізу).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зіноўскі Ўладзімер Іванавіч // Зьвязда : газэта. — 30 сьнежня 2010. — № 255 (26863). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расклад асабістага прыёму грамадзянаў (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі Праверана 18 красавіка 2014 г.